На Бабруйшчыне працягваецца абмеркаванне праекта змен і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Адказныя работнікі райвыканкама сустракаюцца з працоўнымі калектывамі ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый.
У сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве “Гігант” у гэтых мэтах сёння пабывала намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Таццяна Варанко. Таццяна Аляксандраўна засяродзіла ўвагу на асноўных пунктах змен і дапаўненняў дзеючай Канстытуцыі, распавяла пра іх сутнасць, прычыны, якімі змены выкліканы. Таксама яна прапанавала падзяліцца думкамі і пажаданнямі адносна пунктаў праекта Асноўнага Закона, якія ў далейшым, як адзначыла, будуць накіраваны ў Канстытуцыйную камісію і, пры іх канструктыўнасці, знойдуць адлюстраванне ў новым варыянце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Намеснік старшыні райвыканкама выказала спадзяванне, што работнікі сельгаспрадпрыемства праявяць грамадзянскую пазіцыю і прымуць удзел у намечаным на канец лютага рэферэндуме.
Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.
tribunapracy.by