1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
07 мая 2018

Свята працы і спорту

З урачыстай прамовай да сабраўшыхся звярнулася старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава. Яна адзначыла, што Першамай быў і застаецца адным з самых любімых у народзе святаў — сімвалам веснавога абнаўлення, глыбокай павагі і высокай адзнакі чалавека працы. На Кіраўшчыне жывуць вельмі працавітыя людзі, падкрэсліла Галіна Слабоднікава, якія пацвярджаюць гэта сваімі дасягненнямі. Сёлета, у Год малой радзімы, адзначыла прамоўца, надышоў час не толькі ўспом­
ніць аб сваіх каранях, але і аддаць абавязак роднаму кутку. Наша агульная задача — зрабіць наш край утульным і ўзорным, захаваць добрыя традыцыі, закладзеныя многімі пакаленнямі жыхароў Кіраўшчыны, выхаваць любоў і павагу да працы і лю­дзей працы, пачуццё абавязку і адказнасці.

Затым прысутных павіншавала са святам старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Глекава.

Пасля мітынгу быў дадзены старт лёгкаатлетычнаму кросу на Кубак раённай газеты “Кіравец” і прызы прафсаюзных арганізацый. На старт выйшлі больш за 70 спартсменаў­
аматараў з працоўных калектываў раёна, устаноў адукацыі. Падтрымлівалі іх шматлікія балельшчыкі. Мужчыны пераадольвалі дыстанцыю ў 1,5 км, акрамя ўдзельнікаў узроставай катэгорыі 45­54 гады і 55 гадоў і старэй: ім, а таксама прадстаўнікам усіх узростаў сярод дзяўчын і жанчын патрэбна было прабегчы 1 км.

Барацьба паміж спартсменамі­аматарамі разгарнулася гарачая і напружаная. Прадказаць пераможцаў у забегах далёка не заўсёды было магчымым. І ўсё ж прызёры мінулых гадоў зноў пацвердзілі свой статус фаварытаў. І, у першую чаргу, гэта тычыцца камандных спаборніцтваў. Стабільна шмат гадоў запар першае месца заваёўвае зборная ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Адзначым, што пераходны Кубак “Кіраўца” за гэтыя перамогі не аднойчы быў падораны рассветаўцам назаўсёды: па ўмовах, так адбываецца, калі каманда выйграе прыз тры гады запар. Сёлета зборная з названага сельгаспрадпрыемства зноў не пакінула шанцаў сапернікам і стала пераможцай першамайскіх спаборніцтваў. Галоўны рэдактар раённай газеты “Кіравец” Наталля Хадакова ўручыла Кубак і дыпломы рэдакцыі і фізкультурна­спартыўнага клуба раёна капітану рассветаўцаў Яўгену Пішчаліну.

Другое месца заняла зборная Жыліцкага сельгаскаледжа, трэцяе — каманда цэнтральнай райбальніцы. Ім таксама былі ўручаны дыпломы адпаведных ступеней.

У асабістым заліку пераможцы і прызёры адпаведна ў жанчын і мужчын размеркаваліся наступным чынам: ва ўзроставай катэгорыі 14­17 гадоў — Юлія Калінава (СШ №1), Дзіяна Завяршынская (СШ №1), Надзея Арэшка (Жыліцкі сельгаскаледж), Ілья Бранішэўскі (ЦРБ), Віталь Гунін (Жыліцкі сельгаскаледж), Аляксей Асташоў (Жыліцкі сельгаскаледж); 18­29 гадоў — Лізавета Апсіт (райспажыўтаварыства), Ганна Малькова (Жыліцкі сельгаскаледж), Аляксандра Гушчына (ПМК­255), Антон Рымараў (Жыліцкі сельгаскаледж), Максім Сулімскі (ПМК­255), Віктар Бялянаў (ФСК); 30­44 гады — Настасся Русанава (СШ №1), Алена Шалыгіна (ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”), Ірына Завяршынская (ПМК­255), Васіль Цітарэнка (Жыліцкі сельгаскаледж), Андрэй Харытонаў (РАНС), Юрый Завяршынскі (ПМК­255); 45­54 гады — Вера Гаўрылава (ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”), Ганна Бяляўская (РАПТЗ), Наталля Курбыка (райЦГЭ), Андрэй Бяляўскі (ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”), Сяргей Стэльмах (ЦРБ); 55 гадоў і старэй — Антаніна Міхайлоўская (ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”), Ніна Малашкіна (РАПТЗ), Уладзімір Грамыка (ААТ “Дабаснянскае”), Алег Дворкін (ЦРБ).

Усім пераможцам і прызёрам былі ўручаны дыпломы адпаведных ступеней і каштоўныя падарункі ад прафсаюзных арганізацый.

Удзельнікі лёгкаатлетычнага кросу Васіль Цітарэнка, Антаніна Міхайлоўская і Алег Дворкін у якасці асабістых падарункаў за актыўны ўдзел у спаборніцтвах атрымалі падпіску на раённую газету “Кіравец” на 3 квартал бягучага года.

Падчас правядзення спаборніцтваў працавала палатка, арганізаваная фізкультурна­спартыўным клубам раёна, дзе жадаючыя маглі пачаставацца гарачым чаем з пячэннем. На плошчы імя Кірава быў арганізаваны гандаль райспажыўтаварыства. Шматлюдна было і каля раённага Дома культуры, дзе праводзіліся дзіцячая гульнявая і спартыўная праграма, конкурс юных выканаўцаў, выстава дэкаратыўна­прыкладнога мастацтва, розыгрыш латэрэі, конкурс дзіцячых малюнкаў.

Аляксандр ХАХЛОЎ, фота аўтара.

Газета «Кіравец»

Областные новости

21 января 2025

Профсоюзы Могилевской области активно включены в избирательную кампанию 2025

Сегодня по всей стране открылись участки для досрочного голосования по выборам Президента. В Могилевской области работает более 650 участков, на которые придут и впервые голосующие. Среди национальных наблюдателей Приднепровского края почти пятая часть – это представители профсоюзных организаций.

21 января 2025

Во Дворце культуры профсоюзов начал работу Центр общественного наблюдения за выборами

Это очередная важная инициатива штаба патриотических сил, которая реализуется ведущими общественными объединениями и политическими партиями страны. В их числе и Федерация профсоюзов Беларуси. Сегодня, 21 января, началось досрочное голосование по выборам Президента Беларуси. В полдень во РДКП к работе приступил Центр общественного наблюдения за выборами. – Институт национального наблюдения – это не отличие нашей страны. […]

21 января 2025

Могилевский боксер Артур Туниев стал шестикратным чемпионом Беларуси

Чемпионат Республики Беларусь по боксу, в котором приняли участие более 100 лучших спортсменов страны, прошел в РЦОП «Стайки.

21 января 2025

В первый день досрочного голосования начинает работу центр общественного наблюдения за выборами

Представители крупнейших общественных объединений, политических партий страны вновь объединяют усилия для совместной работы по наблюдению за голосованием.

21 января 2025

Сегодня начинается досрочное голосование на выборах Президента Беларуси

Досрочное голосование пройдет с 21 по 25 января 2025 года. В этот период вправе проголосовать избиратели, которые не смогут прийти на участки 26 января. Во время досрочного голосования участковые комиссии будут работать с 12.00 до 19.00 без перерыва.

Районные новости

21 января 2025

В первый день досрочного голосования начинает работу центр общественного наблюдения за выборами

Представители крупнейших общественных объединений, политических партий страны вновь объединяют усилия для совместной работы по наблюдению за голосованием.

21 января 2025

Сегодня начинается досрочное голосование на выборах Президента Беларуси

Досрочное голосование пройдет с 21 по 25 января 2025 года. В этот период вправе проголосовать избиратели, которые не смогут прийти на участки 26 января. Во время досрочного голосования участковые комиссии будут работать с 12.00 до 19.00 без перерыва.

20 января 2025

Какие консультации дали профсоюзные юристы жителям Могилевщины

Правовой прием граждан прошел во всех регионах Могилевской области. Профсоюзные юристы дали бесплатные консультации по вопросам, связанным с защитой трудовых прав и социально-экономических интересов. На первый правовой прием в 2025 году пришли 63 человека.

Карта сайта