Днями встречу с ними организовали в райисполкоме.
Заместитель председателя райисполкома Татьяна Белявская: «Первое рабочее место – это очень важный и волнительный этап в жизни. Вы влились в новые коллективы, где нужно проявить, усовершенствовать и развить навыки, профессиональные и личные качества, найти общий язык с руководством и коллегами. Разница между обучением и практикой существует: чтобы поскорее стереть эту грань и помочь молодым людям более активно и безболезненно адаптироваться на работе, и проводятся такие встречи».
Насыщенная программа встречи включала в себя посещение ОАО «Рассвет им.К. П. Орловского». На МТК «Мышковичи» посмотрели, как адаптировались на рабочих местах молодые специалисты прошлых лет, ознакомились с условиями их проживания.
Среди тех, кто стал там работать и Мария Данилицкая. Материал про нее читайте далее.
***
Сёлета на першым працоўным месцы ў Кіраўскім раёне замацавалася 55 маладых спецыялістаў, 14 з якіх – у галіне сельскай гаспадаркі.
Працоўны калектыў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” папоўніўся адразу 5 маладымі кадрамі, прычым, 4 прыбылі працаваць у жывёлагадоўлі, адна з іх – малады заатэхнік Марыя Даніліцкая.
На першае рабочае месца дзяўчыну размеркавалі на малочна-таварны комплекс “Валосавічы”.
Асновамі прафесіі Марыя, ураджэнка Віцебска, аваладвола падчас вучобы ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Калі надышоў час думаць пра размеркаванне, яна адкрыла для сябе ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. “Я даведалася, што “Рассвет” – гэта шматпрофільная гаспадарка, якая ўваходзіць у дзясятку буйнейшых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Беларусі, – дзеліцца ўспамінамі Марыя Аляксандраўна. – Таму, вядома ж, палічыла, што пачынаць свой прафесійны шлях з такой легендарнай гаспадаркі – адказна і ганарова, марыла працаваць менавіта ў “Рассвеце”.
Задумана – зроблена! Студэнтка папрасілася прайсці вытворчую практыку ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, затым узяла ад кіраўніцтва сельгаставарыства імянны ліст, каб яе размеркавалі на першае працоўнае месца менавіта сюды.
Аднак у гэтай гісторыі ёсць яшчэ адзін цікавы аспект. Справа ў тым, што размеркавалася Марыя не адна, а разам са сваім маладым чалавекам – заатэхнікам-селекцыянерам Уладзіславам Петрулевічам. Ён – ураджэнец суседняга з Кіраўшчынай Бабруйска. Пра “Рассвет” ведаў з дзяцінства, таксама жадаў пачаць шлях у прафесіі менавіта тут.
Марыя Даніліцкая шчыруе на МТК “Валосавічы” з канца ліпеня бягучага года. Адзначыла, што ў працоўным калектыве яе сустрэлі цёпла, па-сяброўску. Малады заатэхнік сочыць за кармленнем рагуль, каб іх ежа была якаснай і збалансаванай, а таксама вядзе адпаведную дакументацыю. Падтрымку і дапамогу ў назапашванні практычнага вопыту ёй аказвае загадчыца комплексу Гульнара Емяльяненка, таксама не адмаўляе ў дапамозе і парадзе намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі Інна Бяляўская.
Не сакрэт, што праца ў сельскай гаспадарцы – напружаная, складаная. На пытанне, чаму Марыя, гарадская дзяўчына, вырашыла звязаць жыццё менавіта з заатэхніяй, яна адказала: “Жывёлу я люблю з дзяцінства. Хацела быць ветэрынарам, аднак, калі надышоў час авалодваць прафесіяй, зразумела, што гэта крыху не маё – хвалююча ставіць уколы, рабіць іншыя ветманіпуляцыі, таму спыніла выбар на заатэхніі. Так, пакуль я яшчэ няшмат працую, аднак не расчаравалася ў выбары. Тым больш мы з другой паловай займаемся фактычна адной справай, нам цікава разам асвойвацца і развівацца ў прафесіі”.
Пажадаем маладому заатэхніку Марыі Даніліцкай прафесіных поспехаў!
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Аляксандра ХАХЛОВА.
Новости на mogilev.1prof.by и в телеграм-канале “Профсоюзы Могилевщины“.