1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
09 сентября 2023

Гульня ў мову

Як настольныя гульні дапамагаюць палюбіць беларускую мову, ведае настаўніца бабруйскай школы № 34 Людміла Крылова.

Настаўніца бабруйскай школы № 34 Людміла Крылова ўжо 10 год стварае настольныя гульні, дзякуючы якім дзеці вучацца разумець і любіць беларускую мову. Нават пачынаюць карыстацца ёю па-за межамі класа.

«Хадзілка» па-беларуску

А нядаўна да працы над настолкамі далучыліся і вучні. Усё пачалося з таго, што 8-класнікаў, у якіх Людміла была класным кіраўніком, трэба было заняць нечым цікавым і карысным у шосты школьны дзень. Настаўніца прапанавала ім самім распрацаваць для малодшых хлопчыкаў і дзяўчынак развіваючую гульню. Каб было прасцей, падзялілася сваімі шаблонамі.

– Заданне спадабалася. Праз паўгода ў нас быў паўнавартасны прадукт. Выпрабоўвалі яго на малодшых школьніках па прынцыпе «роўны навучае роўнага», – расказвае Людміла. – Калі зразумелі, што мэты дасягнулі – гульня і навучае, і забаўляе, – усім захацелася пабачыць сваю работу эстэтычна аформленай.

Настаўніца падтрымала ідэю. У 2021 годзе яна прайшла курс ад бабруйскіх бізнесменаў-валанцёраў. Паслухала лекцыі бухгалтараў, эканамістаў, юрыстаў і атрымала разуменне, як можна манетызаваць свае праекты.

Настолкі бізнесам не сталі. Але веды дазваляюць зараз ствараць эстэтычныя гульні з удзелам мастакоў і дызайнераў, раздрукоўваць іх на прафесійным абсталяванні, пры гэтым не мець выдаткаў. Выходзіць у нуль часам дапамагаюць спонсары. Летам 2021 года пабачылі свет 4 гульні, добра аформленыя, запакаваныя ў скрыні. Праца стала прывычнай. Цяпер штогод увосень старшакласнікі атрымліваюць ідэю, працуюць з ёй і хутка бачаць вынік – гатовы прадукт.

Спачатку, прыгадвае субяседніца, выкарыстоўвалі самыя простыя шаблоны настолак – лато, даміно. Зараз жа для старэйшых вучняў ужо гатовая так званая «хадзілка», яна прадугледжвае пытанні і неабходнасць зарабляць рэсурсы.

Жывое слова

– Я шмат працую з інстаграмам. Гэта той інструмент, які дае магчымасць разумець аудыторыю. Кожны дзень выкладваю там пытанні з настолак, – дзеліцца Людміла. – Так атрымліваю адваротную сувязь, гэта добры бонус. Бываюць моманты, калі людзі аспрэч­ваюць скарыстаны моўны матэрыял. Не разумеюць, напрыклад, чаму я ўводжу дыялектнае слова «фатэль» або ў гульнях для малодшых школьнікаў выкарыстоўваю слова «келіх». Тлумачэнне простае. Гэтыя словы ёсць у творах, уключаных у праграму. І дзеці, пазнаёміўшыся з імі загадзя, не будуць мець пытанняў пры чытанні тэкстаў.

Субяседніца ўпэўнена: калі настаўнік сапраўды жыве ідэяй, яе лёгка пераймаюць і вучні. Людміла размаўляе па-беларуску не толькі на ўроках – і дзеці па-за класам вядуць дыялог з настаўніцай на адной мове. Аднойчы яна спытала, ці не саромеюцца яны гэта рабіць. Вучні здзівіліся. Больш таго, яны з задавальненнем пераймаюць гутарковыя словы, асвойваюць жывую гаворку. Следам за настаўніцай палюбілі, напрыклад, «падабайку», «асадку», «суперова».

– Нярэдка людзі баяцца карыстацца беларускай мовай. Ім страшна памыліцца, не сказаць нешта чыста, – дзеліцца настаўніца. – І пры гэтым забываюцца, што на літаратурнай мове пішуць творы. А гавораць – на жывой, нешаблоннай, якая развіваецца. На такі падыход і накіраваны нашы настолкі.

Несумненны плюс гульняў і ў тым, што вучні ставяцца да іх псіхалагічна прасцей. Гэта не картка для праверкі ведаў, тут не страшна памыліцца і прайграць. Будзе новая гульня, і там – поспех. А мабільны фармат дазваляе ладзіць карысныя забавы, напрыклад, у час экскурсійнай паездкі.

Кніжны рэбус

Гэтым летам у актыве бабруйскіх школьнікаў з’явілася гульня «Кнігарня», у якой візуалізаваліся творы беларускай літаратуры.

Напрыклад, калодзеж, чайнік і радыё адсылаюць да п’есы Аляксея Дударава «Вечар», а запалкі, лодка і разбойнік нагадваюць пра «Палескіх рабінзонаў» Янкі Маўра. Візуалізаваць паэтычныя творы больш складана. Але калі асацыяцыі знаходзяцца, яны, як правіла, аднолькавыя ва ўсіх. Людміла тэсціравала карцінкі ў розных класах, публікавала загадкі ў сацыяльных сетках і, нарэшце, пад­рыхтавала «Кнігарню» да таго, каб аддаць яе мастаку для распрацоўкі картак у адным стыле.

– Наступны наш крок – атрымаць адабрэнне нашых гульняў ад Міністэрства адукацыі, – дзеліцца субяседніца. – Мы ўпэўнены, за 3 гады наш прадукт прайшоў выпрабаванне часам і даказаў сваю жыццяздольнасць.

Неацэнная падтрымка ў такой працы – неабыякавыя калегі. Найперш – дырэктар Ірына Матузава і выкладчыца фізікі Святлана Здаранкова. Абедзьве – пераможцы конкурса прафесійнага майстэрства «Настаўнік года».

– Такія людзі рухаюць школу. Разам мы ствараем адукацыйную прастору апантанасці. Да яе далучаецца нават той, хто, магчыма, адчувае стомленасць або заклапочаны іншым, – упэўнена Людміла Крылова. – А дзеці заўсёды ўдзячныя і лёгкія на пад’ём. Наша ўстанова знаходзіцца ў новым мікрараёне, дзе шмат сацыяльнага жылля. Не ўсе вучні могуць рэалізаваць свой патэнцыял дома, таму з задавальненнем яны робяць гэта ў школе. Галоўнае быць з імі шчырымі.

Вікторыя ДАШКЕВІЧ
Фота з архіва Людмілы КРЫЛОВАЙ

Областные новости

22 ноября 2024

Юрий Сенько: «У трудовых коллективов есть понимание того, что страна добилась высоких результатов»

Председатель ФПБ Юрий Сенько с рабочим визитом посетил Новополоцк. В ходе поездки лидер национального профцентра встретился с трудовыми коллективами ОАО «Нафтан» и ОАО «Новополоцкбыт». Говорили о перспективах развития предприятий, гарантиях работникам, а также актуальной текущей повестке: предстоящих выборах Президента Беларуси и важности осознанного подхода к главному политическому событию страны. Как отметил Юрий Сенько, в период […]

22 ноября 2024

«Открытый микрофон с Президентом». Александр Лукашенко встретился со студентами белорусских вузов

Очередная встреча на этот раз прошла в стенах Минского государственного лингвистического университета. Кроме студентов этого вуза, на мероприятие также приглашены представители профессорско-преподавательского состава, студенты, магистранты других учреждений образования. В их числе Академия управления при Президенте, БГУ, БГЭУ, БГПУ, Международный университет «МИТСО». При посещении университета Президент подчеркнул важность мотивации студентов как к обучению, так и ведению […]

22 ноября 2024

Александр Басенко: «Профсоюз всегда подставит плечо»

Председатель Могилевской областной организации Белорусского профсоюза работников здравоохранения встретился с коллективом Могилевской областной клинической больницы.

22 ноября 2024

«Марафон единства»: Профсоюзы готовят сюрпризы

Могилев 22 и 23 ноября станет очередным эпицентром Республиканской общественно-культурной акции "Марафон единства". Участников ждут незабываемые эмоции, яркие мероприятия и звездные гости.

22 ноября 2024

В гостях у «Радио «Могилев» профсоюзный лидер

Прямую линию со слушателями в эфире главной радиостанции области провел председатель Могилёвской областной организации Белорусского профсоюза работников местной промышленности и коммунально-бытовых предприятий Павел Жуйков.

Районные новости

22 ноября 2024

«Открытый микрофон с Президентом». Александр Лукашенко встретился со студентами белорусских вузов

Очередная встреча на этот раз прошла в стенах Минского государственного лингвистического университета. Кроме студентов этого вуза, на мероприятие также приглашены представители профессорско-преподавательского состава, студенты, магистранты других учреждений образования. В их числе Академия управления при Президенте, БГУ, БГЭУ, БГПУ, Международный университет «МИТСО». При посещении университета Президент подчеркнул важность мотивации студентов как к обучению, так и ведению […]

22 ноября 2024

«Марафон единства»: Профсоюзы готовят сюрпризы

Могилев 22 и 23 ноября станет очередным эпицентром Республиканской общественно-культурной акции "Марафон единства". Участников ждут незабываемые эмоции, яркие мероприятия и звездные гости.

22 ноября 2024

Каждый из нас в ответе за будущее страны

Выборы Президента Республики Беларусь – эта тема стала основной во время встречи лидера Мстиславской районной профсоюзной организации работников АПК Галины Поповой с трудовым коллективом ОАО «ПМК-94 Водстрой».

МОГИЛЕВСКОЕ ОБЛАСТНОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ ПРОФСОЮЗОВ

88
городских и районных организаций отраслевых профсоюзов;
23
городских и районных объединений профсоюзов;
3129
первичных профсоюзных организаций;
1957
профсоюзных комитетов;
4646
профгрупп;
337775
членов профсоюзов, из них 23908 учащихся, 35304 неработающих;
94,2%
составляет охват профчленством среди работников предприятий и организаций, среди учащейся молодежи 98%;

Карта сайта