Даеш 2 000 тон!
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Святлана Сідоранка сёння павіншавала рупліўцаў ААТ “ЖорнаўкаАГРА”. Тыдзень таму вадзіцель Аляксандр Пятрэнка пачэсна атрымаў узнагароду за першую перавезеную тысячу тон зерня, на сённяшні дзень мужчына павялічыў гэту лічбу ўдвая. Аляксандру Уладзіміравічу не ўпершыню дасягаць такога выніку. Ведае малады працаўнік, што зараз кожная хвіліна на ўліку, таму да работы адносіцца з высокай ступенню адказнасці, а да хлеба – з павагай.
Свой першы тысячны намалот адзначыў малады экіпаж Міхаіла Чаропкі і Ягора Стурліса. І, калі для галоўнага інжынера гаспадаркі Міхаіла Аляксандравіча такі намалот не ў навінку, то для яго памочніка гэта першая тысяча. Ягор другі год дапамагае гаспадарцы ўбіраць ураджай, адчувае радасць і адказнасць за дачыненне да будучага хлеба.
Святлана Уладзіміраўна падзякавала рупліўцам за самаадданую працу і ўручыла смачныя і каштоўныя падарункі.
Навiны на mogilev.1prof.by