Наш прафсаюз.
У гэтых мэтах старшыня Бабруйскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль і вядучы дзяржінспектар упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Лаўрыненка наведаліся ў аўторак у ААТ “Неўскі-Агра” і філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс”.
Прафсаюз падзякаваў земляробам за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў, уручылі трактарыстам-машыністам, якія дасягнулі найлепшых паказчыкаў на сяўбе, граматы і грашовыя прэміі. Іх атрымалі Леанід Леанідавіч Чэрнік, Юрый Уладзіміравіч Канаплёў, Валерый Васільевіч Вавула, Раман Уладзіміравіч Радзіонаў, Аляксандр Ляонцьевіч Максімаў, Кушавараў Васіль Спірыдонавіч (ААТ “Неўскі-Агра”), а таксама Уладзімір Сямёнавіч Макавееў, Васіль Мікалаевіч Давыдзенка, Сяргей Сяргеевіч Бягун, Аляксандр Віктаравіч Ступень, Ігар Аляксандравіч Шынкаронак і Віктар Аляксандравіч Ступень (філіял “Харчавік-Агра”).
У ААТ “Неўскі-Агра”, да таго ж, узнагарод ад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі удастоіліся найбольш актыўныя працаўнікі корманарыхтоўчай кампаніі, якая ў гэтыя дні актыўна вядзецца. Уручаючы работнікам граматы і прэміі, дырэктар Алі Малікавіч Ахмедаў выказаў упэўненасць, што пры такім людскім патэнцыяле і з гэтай сельскагаспадарчай кампаніяй гаспадарка годна справіцца.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.
Больш фота на “Трыбуна працы”
Iншыя навіны на mogilev.1prof.by