Справаздачны сход пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў прайшоў сёння ў райвыканкаме. Удзел у яго рабоце прынялі кіраўнік раёна Аляксандр Сухадольскі, старшыня Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Мікалай Загорскі і старшыня Бабруйскага гарадскога адпаведнага прафсаюза Валянцін Глекаў.
На парадку дня стаяла шэсць пытанняў. Сярод іх — справаздача аб рабоце прафсаюзнага камітэта за 2022 год, аб выкананні сметы даходаў і расходаў за гэты перыяд, аб зацверджанні сметы на 2023 год, аб выніках выканання ўмоў калектыўнага дагавора за мінулы год.
Даклад аб рабоце прафсаюзнага камітэта пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта зрабіла яе старшыня Марына Емяльянава. Дапоўніла справаздачу старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Яўгенія Доўнар, якая прапанавала работу прафсаюзнага камітэта “пярвічкі” прызнаць здавальняючай.
Прапанову сход падтрымаў адзінагалосна.
Мікалай Загорскі засяродзіў увагу схода на асноўных накірунках дзейнасці Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Магілёўскага абкама Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў на сучасным этапе, падзякаваў прафкаму “пярвічкі” Бабруйскага райвыканкама за мэтанакіраваную добрасумленную працу на карысць членаў прафсаюза, уручыў Лісты ўдзячнасці актывістам прафсаюзнага руху.