З пачаткам жніва прадстаўнікі Бабруйскага райкама Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і Бабруйскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, наведваюцца ў сельгасарганізацыі, праводзяць маніторынгі стану работы па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму ў іх.
— У раёне праходзіць месячнік бяспекі працы ў сельгасарганізацыях падчас уборачнай кампаніі, таму побач з нашымі традыцыйнымі маніторынгамі асаблівы ўхіл цяпер робім на сельгасвытворчасць. Правяраем наяўнасць і выкарыстанне спецадзення, забяспечанасць камбайнераў і вадзіцеляў вадой для піцця, медыцынскімі аптэчкамі, гарачым харчаваннем і стварэнне ў агульным умоў працы ў гаспадарках, выкананне працаўнікамі вытворчай дысцыпліны. Істотных парушэнняў няма, і гэта радуе, — адзначыў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк у час наведвання разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзеяй Дудаль сельгасаб’ектаў ААТ “Неўскі-Агра” .
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.
Профсоюзы Могилевщины контролируют условия работы тружеников жатвы