Зносіны з дзецьмі — гэта лепшы сродак ад старасці. А былых настаўнікаў, як вядома, не бывае, упэўнена настаўніца Клімавіцкай сярэдняй школы № 1 Людміла Аляксееўна Шапавалава. Расказ а сустрэчы некалькiх пакаленняў настаўнікаў на старонках “Роднай нiвы”.
***
З году ў год прафсаюзная арганізацыя сярэдняй школы № 1 запрашае ветэранаў педагагічнай працы ў навучальную ўстанову на розныя мерапрыемствы. Гэтым разам сустрэча была надзвычай цікавай і запамінальнай. За круглым сталом сустрэліся прадстаўнікі трох пакаленняў: педагогі-ветэраны, настаўнікі, якія працуюць зараз, і вучні педагагічнага класа. (У школе ўжо некалькі гадоў дзейнічае профільны клас педагагічнага напрамку, адзіны ў раёне).
Адбылася змястоўная бяседа. Прадстаўнік кожнага з пакаленняў выказаў сваю думку на сучасныя праблемы навучання і выхавання.
Ірына Пятроўна Салабута, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, гаварыла пра тое, што неабходна больш размаўлять па-беларуску, любіць і захоўваць мову сваіх дзядоў і прадзедаў.
Людміла Мікалаеўна Піпкіна, ветэран працы, падзялілася меркаваннямі з маладымі калегамі, як даць вучням трывалыя веды, як трэба заслугоўваць павагу калег, давер дзяцей. На думку настаўніцы, важна навучыцца паважаць кожнага вучня, любіць яго і прымаць такім, які ён ёсць. Людміла Мікалаеўна зазначыла, што настаўнік — гэта аптыміст, які верыць у кожнага вучня, у яго здольнасці, у яго будучыню.
Пётр Васільевіч Шутаў распавёў гаворку пра тое, што ветэраны застаюцца заўсёды ў тэме: цікавяцца друкаванымі выданнямі, чытаюць раённую газету “ Родная ніва”, заўжды радуюцца поспехам роднай школы.
Мікіта Юрчанка, вучань педагагічнага класа, адзначыў, што такія сустрэчы для іх вельмі цікавыя і павучальныя: “ Мы рады сустрэчы з вопытнымі педагогамі, рады вучыцца ў масцітых прафесіяналаў. Прыемна бачыць на іх тварах шчырыя ўсмешкі, іхнія іскрыстыя вочы, адчуваць падтрымку”.
Алена Міхайлаўна Маскалёва, дырэктар школы, падкрэсліла, што педагагічная праца — гэта самая высакародная, а місія настаўніка — складаная, але пачэсная.
Алена Міхайлаўна з цеплынёй павіншавала ўсіх ветэранаў і настаўнікаў з прафесійным святам, пажадала моцнага здароўя, творчых поспехаў і жыццёвай сілы ва ўсіх пачынаннях.
Пасля сустрэчы за круглым сталом для педагогаў школы і ветэранаў адбыўся святочны канцэрт, які падрыхтавалі вучні школы.
Новости на mogilev.1prof.by и в телеграм-канале “Профсоюзы Могилевщины“.